Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 красавіка 2019, 11:53

Генадзь Лапцеў заваяваў золата ЧЕ па цяжкай атлетыцы ў Грузіі

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Генадзь Лапцеў (вагавая катэгорыя 61 кг) заваяваў залатую ўзнагароду ў другі дзень чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі (Грузія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У суме дваябор'я (у рыўку і штуршку) ён паказаў лепшы рэзультат на кантынентальным форуме - 286 кг (133+153), устанавіўшы новы рэкорд Беларусі. Сярэбраны медаль атрымаў атлет з Турцыі Сезер Бюньямін - 283 кг (132+151), бронза ў яго партнёра па камандзе Фердзі Хардала - 282 кг (127+155).

За крок ад п'едэстала гонару спынілася беларуска Людміла Псышчаніца (55 кг), якая ў суме дваябор'я набрала 187 кг (82+105).

Як паведамлялася, раней Юлія Асаёнак (45 кг) заваявала бронзавую ўзнагароду ў дваябор'і.

За 60 камплектаў узнагарод на кантынентальным форуме спаборнічаюць больш за 400 атлетаў з 47 краін. Гэты турнір мае статус ліцэнзійнага. Яго ўдзельнікі змогуць заваяваць ачкі, неабходныя для выступлення на Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2020 годзе. Завершыцца чэмпіянат Еўропы 13 красавіка.-0-

Фота Турэцкай федэрацыі цяжкай атлетыкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі