Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лютага 2022, 17:24

Ганна Гуськова: сёння зведала незабыўныя адчуванні, як і чатыры гады таму

15 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Сярэбраны прызёр пекінскай Алімпіяды беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова сёння зноў перажыла незабыўныя пачуцці. Аб гэтым яна расказала адразу пасля сённяшняй цырымоніі ўзнагароджвання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

"Цяпер у мяне ў руках тое, дзеля чаго мы трэніруемся доўгія гады, - алімпійскі медаль. І так рада зноў перажыць адчуванні, якія перажывала чатыры гады таму, гэта проста не растлумачыць словамі, гэта проста космас. Хачу падзякаваць усім, хто за мяне перажываў, балеў і падтрымліваў", - сказала Ганна Гуськова.

Учора яна заваявала сярэбраны медаль у спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы, уступіўшы толькі праслаўленай кітаянцы Сюй Мэнтаа. На Алімпійскіх гульнях - 2018 у Пхёнчхане Ганна Гуськова стала чэмпіёнкай, апярэдзіўшы ўсіх мацнейшых фрыстайлістак планеты.

Заўтра ў снежным парку Геньцін адбудуцца фінальныя спаборніцтвы ў мужчын. У лік саіскальнікаў узнагарод прабіўся і беларускі лыжны акрабат Станіслаў Гладчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі