Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2020, 10:10

Футбалісты "Лейпцыга" выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другім паўфіналістам розыгрышу футбольнай Лігі чэмпіёнаў стаў нямецкі "Лейпцыг", які перамог у Лісабоне іспанскі "Атлетыка" з Мадрыда з лікам 2:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усе галы ў другім чвэрцьфінале былі забіты ў другім тайме. На 51-й хвіліне гульні іспанскі легіянер нямецкай каманды Дані Ольма адкрыў лік, праз 20 хвілін Жаау Фелікс зраўнаваў вынік, а на 88-й хвіліне паядынку амерыканец Тайлер Адамс прынёс перамогу "Лейпцыгу" - 2:1.

У паядынку за выхад у фінал нямецкі клуб згуляе з французскім чэмпіёнам "Пары Сен-Жэрмен", які ў першым чвэрцьфінале атрымаў валявую вікторыю над італьянскай "Аталантай" з Бергама з тым жа вынікам - 2:1.

Сёння вечарам чэмпіён Германіі мюнхенская "Баварыя" ў барацьбе за выхад у паўфінал будзе сапернічаць з іспанскай "Барселонай". У радах баварскай каманды выступае лідар бамбардзірскай гонкі цяперашняй чэмпіёнскай Лігі польскі форвард Роберт Левандоўскі, на асабовым рахунку якога 13 забітых мячоў. Лідар "Барсы" аргенцінец Ліянэль Месі вызначаўся тройчы, а яго партнёр па нападзенні ўругваец Луіс Суарэс забіў чатыры галы.

Заключны чвэрцьфінал ЛЧ адбудзецца 15 жніўня: англійская "Манчэстэр Сіці" сустрэнецца з французскім "Ліёнам".

Паўфінальныя сустрэчы намечаны на 18 і 19 жніўня, вырашальны паядынак 65-га галоўнага клубнага турніру Старога Свету пройдзе 23 жніўня на полі Лісабонскага "Эштадыу да Луш".

Астатнія сустрэчы другога па рангу клубнага кантынентальнага турніру, Лігі Еўропы, адбудуцца на футбольных арэнах Германіі. У першым паўфінале 16 жніўня англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" у Кёльне сустрэнецца з іспанскай "Севільяй". Чэмпіёны Украіны футбалісты данецкага "Шахцёра" 17 жніўня ў Дзюсельдорфе згуляюць з італьянскім "Інтэрам" з Мілана. Фінальны матч Лігі Еўропы будзе згуляны 21 жніўня ў Кёльне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі