Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2021, 11:45

Футбалісты Чэхіі перамаглі албанцаў у кантрольным матчы

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапернікі беларусаў па кваліфікацыі чэмпіянату свету футбалісты Чэхіі перамаглі албанцаў у заключным спарынгу перад чэмпіянатам Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай палавіне сустрэчы ў Празе Патрык Шык вывеў гаспадароў наперад, а затым Сокал Чыкалешы зраўнаваў лік. Пасля перапынку Лукаш Масапуст і Ондржэй Чэлюстка забілі яшчэ два галы ў вароты гасцей - 3:1.

У Познані зборная Польшчы згуляла ўнічыю з ісландцамі - 2:2. Футбалісты Венгрыі ў Будапешце разышліся мірам з ірландцамі - 0:0. У Мадрыдзе зборная Іспаніі разграміла літоўцаў з лікам 4:0. Чэмпіёны свету футбалісты Францыі ўпэўнена перамаглі ў Парыжы балгарскую каманду з рэзультатам 3:0.

Сёння дзеючы чэмпіён Еўропы зборная Партугаліі сустрэнецца з латвійскай камандай. Гэта будзе апошні спарынг перад стартам кантынентальнага першынства.

Чэмпіянат Еўропы па футболе стартуе 11 чэрвеня на рымскім "Стадыёне Алімпіка" сустрэчай зборных Італіі і Турцыі. Вырашальны паядынак 16-га па ліку першынства Старога Свету адбудзецца 11 ліпеня на лонданскім стадыёне "Уэмблі". На мінулым кантынентальным чэмпіянаце, які праходзіў у 2016 годзе ў Францыі, золата ўпершыню заваявала зборная Партугаліі, якая перамагла ў фінале футбалістаў Францыі з лікам 1:0 (у дадатковы час). Па тры разы чэмпіёнамі Еўропы станавіліся зборныя Германіі і Іспаніі, два тытулы ў Францыі, па адным - у зборных СССР, Італіі, Нідэрландаў, Чэхаславакіі, Даніі і Грэцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі