Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 кастрычніка 2020, 19:16

Футбалісты брэсцкага "Дынама" перамаглі "Мінск" у чэмпіянаце Беларусі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі сёння завяршаецца праграма 27-га тура, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з двух сённяшніх матчаў футбалісты брэсцкага "Дынама" абыгралі "Мінск" з вынікам 2:1 на полі сталічнага стадыёна "Трактар". Усе галы ў гэтай сустрэчы забіў форвард брастаўчан Дзяніс Лапцеў: на 6-й мінуце ён адкрыў лік, затым адправіў мяч у свае вароты, а на 57-й мінуце забіў пераможны гол. Для дзеючых чэмпіёнаў краіны гэта шостая вікторыя запар у сёлетнім першынстве.

Пазней у Жодзіне футбалісты мясцовага "Тарпеда-БелАЗа" прымуць гасцей са "Слуцка".

Вынікі астатніх сустрэч гэтага тура: БАТЭ (Барысаў) - "Віцебск" - 3:1, "Дынама" (Мінск) - "Белшына" (Бабруйск) - 3:1, "Гарадзея" - "Смалявічы" - 4:0, "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Шахцёр" (Салігорск) - 1:2, "Нёман" (Гродна) - "Славія" (Мазыр) - 1:2, "Рух" (Брэст) - "Іслач" (Мінскі раён ) - 1:1.

Турнірнае становішча: БАТЭ - 53 ачкі (27 матчаў), "Шахцёр" - 49 (26), "Нёман" - 47 (27), "Дынама" (Брэст) - 47 (26), "Дынама" (Мінск) - 45 (27), "Тарпеда-БелАЗ" - 44 (26), "Іслач" - 44 (27), "Рух" - 40 (27), "Энергетык-БДУ" - 35 (26), "Віцебск" - 34 (27), "Мінск" - 34 (27), "Славія" - 31 (25), "Гарадзея" - 27 (27), "Слуцк" - 24 (25), "Белшына" - 20 (25), "Смалявічы" - 14 (27).

У спрэчцы лепшых бамбардзіраў лідзіруе нападаючы БАТЭ Максім Скавыш, які забіў 17 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі