2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 1 і 2 жніўня на трасах нядаўна пабудаванага біятлоннага комплексу ў Чавусах прайшоў першы этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона. Больш за 160 біятланістаў, якія прайшлі рэгіянальны адбор, прадстаўлялі каманды Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, горада Мінска, а таксама каманду Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Спаборніцтвы прайшлі ў чатырох узроставых групах. 1 жніўня восем камплектаў узнагарод разыгралі ў гонках з масавым стартам, а ў заключны дзень спаборніцтваў прайшлі змешаныя эстафеты.-0-
Фота Дзяніса Касцючэнкі