Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 кастрычніка 2020, 09:58

ФХБ на месяц прыпыняе дзіцяча-юнацкія турніры

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі прыпыняе дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы на перыяд з 30 кастрычніка па 30 лістапада. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце хакейнай федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.

Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з пратаколам даручэнняў міністра спорту і турызму ад 23 кастрычніка. Мера закране ўдзельнікаў адкрытага першынства Беларусі сярод юніёраў 2003-2004 і юнакоў 2005-2008 гадоў нараджэння, а таксама рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў 2009-2013 гадоў нараджэння.

Аб аднаўленні спаборніцтваў будзе паведамлена дадаткова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі