Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 красавіка 2020, 12:48

"Энергетык-БДУ" прайграў футбалістам "Гарадзеі" ў чэмпіянаце Беларусі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты мінскага "Энергетыка-БДУ" пасля трох стартавых перамог пацярпелі другое паражэнне запар у чэмпіянаце Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Уладзіміра Бяляўскага ўчора прымалі на сваім стадыёне "Гарадзею" і ўступілі з лікам 0:1. Адзіны гол у гэтай сустрэчы забіў Андрэй Сарокін, які вызначыўся на 35-й мінуце гульні.

Таксама сёння сталічныя дынамаўцы гуляюць на сваёй арэне з гродзенскім "Нёманам".

Яшчэ дзве сустрэчы адбудуцца 17 красавіка: "Белшына" - "Смалявічы", "Шахцёр" (Салігорск) - "Слуцк". Заключныя паядынкі 5-га тура пройдуць 18 красавіка: "Рух" (Брэст) - "Мінск", "Іслач" (Мінскі раён) - "Славія" (Мазыр), "Віцебск" - "Дынама" (Брэст), БАТЭ (Барысаў ) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна).

Становішча каманд цяпер такое: "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ", "Гарадзея" - па 9 ачкоў, "Слуцк", "Віцебск", "Дынама" (Брэст), "Славія" - па 7, БАТЭ, "Іслач", "Мінск" - па 6, "Нёман", "Шахцёр" - па 5, "Рух" - 4, "Дынама" (Мінск) - 3, "Смалявічы" - 2, "Белшына" - 1.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Джасурбек Яхшыбоеў, які забіў тры мячы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі