Фота з архіва maz.by
21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Паўла Мурылёва заняў другое месца на дзясятым этапе 15-га міжнароднага ралі "Шаўковы шлях", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У панядзелак, 21 ліпеня, гоншчыкі пераехалі з мангольскага горада Хоўд у расійскае сяло Кош-Агач, даўжыня спецучастка склала 257,54 км. Экіпаж Паўла Мурылёва справіўся з маршрутам за 2 гадзіны 30 мін. 54 сек., уступіўшы толькі лідару генеральнай класіфікацыі ў заліку грузавікоў Антону Шыбалаву з "КАМАЗ-Майстра". Яшчэ адзін беларускі экіпаж пад кіраўніцтвам Віталя Мурылёва не завяршыў гонку.
"У цэлым этап прайшоў нармальна, стараліся дзейнічаць акуратна. На трасе было шмат прамывін, даводзілася поўнасцю спыняцца і здаваць назад. З машынай усё ў парадку. Гонка вельмі складаная, я еду пілотам упершыню, кожны раз узнікаюць нейкія праблемы. Рэльеф вельмі няпросты, але ўсё роўна дзякуй арганізатарам за гэта ралі, дадому я прыеду другім чалавекам. Такі вопыт больш нідзе не атрымаць. Тут ёсць усё: і пяскі, і камяні, і хуткія дарогі", - сказаў Павел Мурылёў.
Перад заключным этапам грузавікі "МАЗ-СПОРТаўта" займаюць у агульным заліку 10-е і 11-е месцы. Экс-лідар ралі Сяргей Вязовіч сышоў з дыстанцыі з-за аварыі 20 ліпеня. "Шаўковы шлях" 2025 года завершыцца ў Горна-Алтайску, удзельнікаў чакае спецучастак працягласцю 131,29 км.-0-