Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2021, 10:04

Дзмітрый Мінькоў заняў 7-е месца на ЧС па дзюдо ў Венгрыі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Дзмітрый Мінькоў, які выступае ў вагавой катэгорыі 66 кг, заняў сёмае месца на чэмпіянаце свету па дзюдо ў Будапешце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку спартсмен з Магілёўскай вобласці датэрмінова перамог Міяда Носраці з Ірана. Потым перавагу беларуса прызналі Альберта Гайтэра Марцін з Іспаніі і Чанчжон Кім з Рэспублікі Карэя. Казахстанскі дзюдаіст Елдас Жумаканаў быў мацнейшым за Дзмітрыя Мінькова, які атрымаў права на выступленне ў суцяшальным раўндзе, але быў вымушаны скончыць барацьбу пасля схваткі з расіянінам Якубам Шамілавым.

Першынстваваў у вагавой катэгорыі 66 кг японец Ясіра Маруяма, які ў фінале перамог італьянца Мануэля Ламбарда. Бронзавыя медалі на раханку Якуба Шамілава і мангола Баскуу Ёнданперэнлеі.

У спаборніцтвах жанчын катэгорыі 52 кг перамогу святкавала японка Аі Сісіме. Сярэбраная ўзнагарода ў іспанскай спартсменкі Аны Бокс Перэс. Бронзу падзялілі Фабіян Кочэр са Швейцарыі і ізраільцянка Гефен Прыма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі