Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2022, 13:04

Дзяніс Грачыха прызнаны лепшым іграком 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяніс Грачыха прызнаны лепшым іграком 22-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пераможным дамашнім паядынку з "Гомелем" (3:0) 23-гадовы паўабаронца мінскага "Дынама" аформіў галявы дубль і аддаў рэзультатыўную перадачу, пасля якой вызначыўся Арцём Быкаў. Пасля гэтай вікторыі дынамаўцы набралі 43 ачкі і прадаўжаюць барацьбу за месца ў прызавой тройцы. У суботу, 1 кастрычніка, мінскае "Дынама" прыме на сваёй арэне аднаго са сваіх канкурэнтаў дзеючага чэмпіёна краіны салігорскі "Шахцёр".

Турнірнае становішча: "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 44 ачкі (21 матч), "Шахцёр" (Салігорск) - 43 (21), "Дынама" (Мінск) - 43 (21), БАТЭ - 41 (22), "Іслач" (Мінскі раён) - 37 (22), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 35 (22), "Мінск" - 34 (22), "Гомель" - 31 (22), "Славія" (Мазыр) - 29 (22), "Нёман" (Гродна) - 29 (22), "Белшына" (Бабруйск) - 24 (22), "Слуцк" - 23 (22), "Віцебск" - 19 (22), "Дынама" (Брэст) - 18 (21), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (22), "Днепр" (Магілёў) - 12 (22). У спісе лепшых бамбардзіраў лідзіруе нападаючы "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 20 мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

30 верасня "Днепр" - "Слуцк", "Гомель" - "Віцебск";

1 кастрычніка "Белшына" - "Дынама" (Брэст), "Дынама" (Мінск) - "Шахцёр", БАТЭ - "Тарпеда-БелАЗ";

2 кастрычніка "Арсенал" - "Нёман", "Мінск" - "Энергетык-БДУ", "Славія" - "Іслач".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі