Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 красавіка 2022, 13:13

Дзевяць каманд прымуць удзел у турніры па плаванні сярод юніёраў у Віцебску

13 красавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Віцебску ў адкрытым гарадскім турніры па плаванні, прысвечаным памяці Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова, прымуць удзел дзевяць юніёрскіх каманд з розных гарадоў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла галоўны суддзя спаборніцтваў Валянціна Пікалава.

Спаборніцтвы пачнуцца 13 красавіка на базе спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 8. Дзеці з Віцебска, Мінска, Наваполацка, Полацка і Светлагорска паспаборнічаюць у трох узроставых катэгорыях у індывідуальнай праграме. На працягу трох дзён юніёры будуць выступаць на розных дыстанцыях. На кожнай з іх пасля заплыву будуць вызначаць пераможцу этапу. А па выніках усіх трох спаборніцкіх дзён юнага спартсмена, які атрымаў найбольшую сумарную колькасць балаў, прызнаюць пераможцам у мнагабор'і.

Самым старэйшым плыўцам, 2008 года нараджэння, давядзецца паказаць хуткасць на дарожцы і пераадолець 400 м. Для дзяцей сярэдняй узроставай групы, 2009 года нараджэння, самай доўгай дыстанцыяй стане 200-метровая, а юным плыўцам (з 2010 года і маладзейшым) трэба будзе ўзяць максімум 200 м, а мінімум - 50 м. Першы заплыў усім удзельнікам спаборніцтваў трэба будзе выканаць вольным стылем, другі - комплексным, а трэці - па выбары спартсмена.

Адкрыты гарадскі кубак памяці М.П. Шмырова мае даўнія традыцыі, якія ідуць каранямі яшчэ ў савецкі час, і праводзіцца ў абласным цэнтры не першы дзясятак гадоў. Ён з'яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да спаборніцтваў больш высокага ўзроўню. Як адзначыла Валянціна Пікалава, адной з самых моцных школ па плаванні, гонар якой будуць адстойваць вучні на турніры ў Віцебску, з'яўляецца мінская. Гаспадарам воднай дарожкі давядзецца паказаць свой максімум, каб абысці гасцей і заняць месцы на п'едэстале.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі