Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 кастрычніка 2019, 12:18

Дубль Ашрафа Хакімі дапамог "Барусіі" перамагчы "Славію" ў Лізе чэмпіёнаў, "Генк" і "Напалі" згулялі ўнічыю

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 2 кастрычніка прайшлі заключныя сустрэчы 2-га тура футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У групе F чэшская "Славія" ўступіла ў Празе нямецкай "Барусіі" з Дортмунда з лікам 0:2. Галявы дубль аформіў мараканец Ашраф Хакімі. У другім паядынку іспанская "Барселона" сустрэлася на "Камп Ноу" з італьянскім "Інтэрам" з Мілана. У першым туры абодва матчы ў гэтым квартэце завяршыліся ўнічыю: "Барусія" - "Барселона" - 0:0, "Інтэр" - "Славія" - 1:1.

У квартэце Е бельгійскі "Генк" у сябе дома разышоўся мірам з італьянскім "Напалі" - 0:0. Пазней дзеючы пераможца ЛЧ англійскі "Ліверпуль" прыняў ў сябе дома аўстрыйскі "Зальцбург". На старце турніру футбалісты "Напалі" абыгралі на сваім полі "Ліверпуль" з лікам 2:0, а "Зальцбург" разграміў "Генк" - 6:2.

2 кастрычніка ў групе G чэмпіён Расіі "Зеніт" у Санкт-Пецярбургу згуляў з партугальскай "Бенфікай" з Лісабона, нямецкі "Лейпцыг" прыняў французскі "Ліён".

Беларуская брыгада арбітраў на чале з Аляксеем Кульбаковым судзіла матч у квартэце Н паміж французскім "Лілем" і англійскім "Чэлсі" з Лондана. Іспанская "Валенсія" сустрэлася на сваім полі з галандскім "Аяксам" з Амстэрдама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі