Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2021, 14:27

Да старту Гульняў у Токіа засталося размеркаваць 30 працэнтаў квот

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да пачатку Гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа засталося размеркаваць 30 працэнтаў ліцэнзій. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце па выніках пасяджэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Як паведамляецца, больш за 7800 спартсменаў атрымалі права выступіць у Токіа летам бягучага года. На 12 мая размеркавана 70 працэнтаў ліцэнзій. "У многіх відах спорту кваліфікацыйныя спаборніцтвы завяршыліся. Астатнія 20 працэнтаў ліцэнзій будуць размеркаваны паміж атлетамі згодна з сусветным рэйтынгам, яшчэ 10 працэнтаў квот застанецца разыграць на спаборніцтвах. Крайні тэрмін фарміравання спісаў атлетаў - 29 чэрвеня", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларуская каманда па стане на 12 мая ў сваім актыве налічвае 86 ліцэнзій.

У МАК адзначаюць, што сумесна з аргкамітэтам цалкам засяроджаны на рэалізацыі заключнага этапу падрыхтоўкі да Гульняў. Падкрэсліваецца, што Алімпіяда ў сталіцы Японіі дасць магчымасць аб'яднаць свет і стане знамянальнай падзеяй.

У ходзе пасяджэння выканкама абмяркоўвалася і працэдура вакцынавання ад каранавіруса ў час Гульняў. "МАК працуе над тым, каб дапамагчы як мага большай колькасці спартсменаў прайсці працэдуру вакцынацыі. Мяркуецца, што пераважная большасць тых, хто будзе пражываць у Алімпійскай вёсцы, будуць вакцынаваны", - заявіў дырэктар Міжнароднага алімпійскага камітэта па камунікацыях Марк Адамс.

Як паведамлялася, МАК дасягнуў пагаднення з амерыкана-германскай карпарацыяй аб прадастаўленні прэпарату для вакцынацыі ад каранавіруса атлетаў, якія выступяць на Алімпіядзе ў Токіа.

МАК чакае, што значная частка ўдзельнікаў Гульняў будзе вакцынавана да прыбыцця ў Японію.

Гульні XXXII Алімпіяды былі перанесены ў 2020 годзе на 2021-ы з-за распаўсюджвання каранавіруса ў свеце. Старты адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня ў Токіа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі