Фота НАК
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі завяршыўся чэмпіянат Беларусі па стральбе з лука ў памяшканні, паведамілі БЕЛТА ў РЦАП па стралковых відах спорту.
У асабістых спаборніцтвах сярод мужчын перамогу атрымаў Раман Нікіцёнак, тройку прызёраў дапоўнілі Антон Цярэта і Святаслаў Царанкоў. У жаночым заліку першынствавала Аляксандра Стралец, другое і трэцяе месцы занялі Настасся Нікіфарэнка і Аліна Сімончык. У стральбе з блочнага лука чэмпіёнам краіны стаў Максім Бань, кампанію якому на подыуме склалі Юрый Бандаронак і Павел Зянькевіч.
Абодва камандныя турніры выйгралі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Сярод жанчын роўных не было трыа ў складзе Ганны Марусавай, Карыны Дзямінскай і Лізаветы Нікіцёнак, па выніках мужчынскіх спаборніцтваў золата ўзялі Кірыл Фірсаў, Раман Нікіцёнак і Антон Кароўкін. Агульны медальны залік таксама ўзначаліла каманда Магілёўскай вобласці.-0-