Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад выбранага Прэзідэнта беларусы чакаюць стабільнага і бяспечнага жыцця, актыўнага развіцця эканомікі. Такія даныя сацыялагічнага даследавання карэспандэнту БЕЛТА агучыла загадчыца кафедры эканамічнай сацыялогіі і псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці, кіраўнік Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ Ірына Лашук.
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: "Чаго вы чакаеце ад выбранага Прэзідэнта?". Стабільнага і бяспечнага жыцця - так адказалі 57,3 працэнта. Актыўнага развіцця эканомікі - 12,9 працэнта. Павышэння сацыяльных гарантый для грамадзян - 7,8 працэнта. Павышэння ролі і статусу Беларусі на міжнароднай арэне - 6,8 працэнта. Стварэння ўмоў для самарэалізацыі моладзі - 6,3 працэнта. Паляпшэння супрацоўніцтва з іншымі краінамі - 5,7 працэнта. Больш цесных адносін са славянскімі краінамі - 1,5 працэнта. Далейшага развіцця партый і грамадзянскай супольнасці - 0,7 працэнта. Іншыя - 0,9 працэнта.
"Першую пазіцыю займае стабільнае і бяспечнае жыццё. Гэта тое, чаго не хапае Еўропе. Беларусы разумеюць і ўсведамляюць каштоўнасць стабільнага і бяспечнага жыцця і чакаюць гэтага ў бліжэйшыя 5 гадоў", - падкрэсліла эксперт.
У снежні 2024 года праведзена сустрэчнае сацдаследаванне паміж Беларуссю і Сербіяй. У Сербіі даследаванне арганізавана Інстытутам міжнароднай палітыкі і эканомікі з прыцягненнем незалежнага даследчага цэнтра House of Win. У Рэспубліцы Беларусь апытанне правёў Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У Беларусі апытанне праводзілася метадам пакватэрнага інтэрв'ю (выбарка - 1500 рэспандэнтаў). Асноўная мэта - выявіць асаблівасці ўзаемнага ўспрымання беларусаў і сербаў, вызначыць найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і развіцця дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі. З улікам супадзення часу даследавання з выбарчай кампаніяй у Беларусі асобны блок пытанняў беларускай часткі даследавання датычыўся ацэнкі грамадзянамі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і прыярытэтных электаральных установак грамадзян.-0-