Фота МІнэканомікі
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намаганні дзяржавы сканцэнтраваны на развіцці бізнесу ў рэгіёнах. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар у час наведвання Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Кіраўнік эканамічнага ведамства наведаў ТАА "Ізаком Пласт" і сустрэўся з працоўным калектывам прадпрыемства. Ключавой тэмай сустрэчы стала абмеркаванне галоўнай палітычнай падзеі ў нашай краіне - выбараў Прэзідэнта. Міністр падкрэсліў, што ўдзел у выбарах дае магчымасць кожнаму выказаць сваё меркаванне, мець дачыненне да лёсу краіны.
Ён таксама расказаў пра работу эканомікі, адказаў на пытанні работнікаў і азнаёміўся з ходам рэалізацыі на прадпрыемстве інвестпраекта па пашырэнні вытворчасці папярэднеізаляваных і водаправодных труб. Было адзначана, што праект рэалізуецца ва ўстаноўленыя тэрміны.
Паводле слоў кіраўніка міністэрства, намаганні дзяржавы сёння сканцэнтраваны на развіцці бізнесу ў рэгіёнах. "Важна, што з рэалізацыяй такіх бізнес-ініцыятыў растуць аб'ёмы вытворчасці, з'яўляюцца новыя рабочыя месцы. На падтрымку перспектыўных праектаў нацэлены інструменты абноўленага інвестыцыйнага заканадаўства, ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект" і іншыя. Прадпрыемствы, асабліва ў малых гарадах, павінны актыўней выкарыстоўваць гэтыя магчымасці для свайго развіцця", - адзначыў Юрый Чабатар.
Рабочы дзень кіраўніка міністэрства прадоўжыўся наведваннем Дзятлаўскага філіяла ААТ "Малочны мір" і ТАА "Трыал Эксперт". З кіраўнікамі арганізацый міністр эканомікі абмеркаваў пытанні збыту, фінансавага стану і перспектыўныя планы.-0-