Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 красавіка 2019, 10:53

Брэст другі раз прымае "Фінал чатырох" SEHA-лігі

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя" стартуе вырашальны этап міжнароднай SEHA-лігі. Брэст, які адзначае ў гэтым годзе сваё 1000-годдзе, другі раз будзе гаспадаром "Фіналу чатырох" гэтага турніру, упершыню ён прайшоў у горадзе над Бугам у 2017 годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, які заняў 4-е месца па выніках рэгулярнага сезона, сёння ў 20.00 сустрэнецца з пераможцам першага этапу паўночнамакедонскім "Вардарам". У першым паўфінальным процістаянні ў 17.30 на пляцоўку выйдуць два харвацкія клубы - "Заграб" і "Нексе". Абодва матчы будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Пераможцы паўфінальных баталій 3 красавіка разыграюць галоўны прыз, а тыя, хто прайграў, паспрачаюцца за бронзавыя ўзнагароды.

У мінулыя гады БГК імя Мяшкова двойчы станавіўся сярэбраным прызёрам SEHA-лігі (2014, 2015) і адзін раз заваяваў бронзу (2017). Год таму ў барацьбе за 3-е месца брастаўчане ўступілі славенскаму "Цэле" з лікам 28:31, чэмпіёнам стаў "Вардар", які перамог у вырашальным паядынку гандбалістаў "Заграба" - 26:24. "Вардар" з'яўляецца самым тытулаваным клубам гэтага турніру, ён станавіўся пераможцам 4 разы (2012, 2014, 2017, 2018). Двойчы першым быў венгерскі "Веспрэм" (2015, 2016) і адзін раз "Заграб" (2013).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі