Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 снежня 2018, 15:53

Больш за 10 тыс. білетаў прададзена ў першыя дні снежня на II Еўрапейскія гульні

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Продажы білетаў на II Еўрапейскія гульні пачаліся з 1 снежня і ў першыя дні больш за 10 тыс. білетаў ужо знайшлі сваіх уладальнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі Гульняў.

Найбольшым попытам у першыя дні продажаў карыстаюцца білеты на спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, мастацкай гімнастыцы, веласіпедным спорце на шашы, а таксама цырымоніі адкрыцця і закрыцця. Білеты актыўна рэалізуюцца па папярэдніх заяўках спонсараў і партнёраў Гульняў. Не засталіся ўбаку і беларускія балельшчыкі, якія ўжо выказваюць вялікі інтарэс да маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму.

Жыхары любой краіны могуць аформіць свае білеты ў яркае лета самастойна праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by. У Беларусі білеты можна таксама набыць у касах сеткі афіцыйнага білетнага аператара - кампаніі "Ticketpro", а ў Еўропе - праз афіцыйных рэселераў. У Расійскай Федэрацыі білеты паступяць у продаж 15 снежня бягучага года на сайце афіцыйнага білетнага агента www.ponominalu.ru.

Кошт білета на спаборніцтвы ад Br5, або 2 еўра (для замежных грамадзян), да Br50, або адпаведна 20 еўра. Распрацаваны білеты некалькіх катэгорый: Standard, VIP, на цырымонію адкрыцця і цырымонію закрыцця. Кошт білетаў на цырымонію адкрыцця вагаецца ад Br150 да Br300 у залежнасці ад катэгорыі месца. Цэны білетаў на цырымонію закрыцця крыху ніжэйшыя, іх кошт ад Br70 да Br150.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі