Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2022, 10:24

Беларусы занялі ўвесь п'едэстал у пасьюце на Кубку Саюза біятланістаў Расіі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісты занялі ўвесь п'едэстал у гонцы праследавання на Кубку Саюза біятланістаў Расіі, які праходзіць ва Уфе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладальнікам залатога медаля стаў пераможца спрынту Антон Смольскі. Лідар беларускай каманды тройчы памыліўся на агнявых рубяжах, але вялікага запасу на старце гонкі Смольскаму хапіла, каб на 15 сек. апярэдзіць таварыша па зборнай Дзмітрыя Лазоўскага, які таксама быў другім у спрынце. Тройку прызёраў дапоўніў яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Мікіта Лабастаў, ён стартаваў шостым (+22,2 сек. адставання). Лазоўскі і Лабастаў дапусцілі па два промахі.

У гонцы праследавання прынялі ўдзел яшчэ чатыры беларускія спартсмены: Іван Тулацін заняў 22-е месца (2 промахі), Аляксандр Кошын стаў 34-м (2), Ілья Аўсеенка - 38-м (3), Сцяпан Данілаў - 47-м (3).

Жаночы пасьют на Кубку біятланістаў Расіі стартуе ў 11.30 па мінскім часе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі