Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 ліпеня 2022, 17:45

Беларускія штангісткі заваявалі два медалі ў першы дзень чэмпіянату Расіі па цяжкай атлетыцы

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Хабараўску стартаваў адкрыты чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы, удзел у якім прымаюць беларускія спартсмены, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У першы дзень турніру былі разыграны сем камплектаў узнагарод. У вагавой катэгорыі да 55 кг у жанчын золата заваявала Юлія Гуліна, якая паказала ў дваябор'і рэзультат 167 кг. Бронзавы медаль у катэгорыі да 64 кг дастаўся яшчэ адной беларусцы Дзіяне Майсяевіч. Рэзультат нашай спартсменкі па суме рыўка і штуршка - 197 кг.

Чэмпіянат Расіі па цяжкай атлетыцы ў Хабараўску прадоўжыцца па 8 ліпеня. У складзе беларускай каманды на турніры выступаюць 20 спартсменаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі