ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2019, 09:00

Беларускія лёгкаатлеты выйшлі ў фінал каманднага турніру на II Еўрапейскіх гульнях

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы выйшла ў фінал каманднага турніру на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выступленні на стадыёне "Дынама" ўносіў свае карэктывы праліўны дождж. Беларусы змаглі ўпэўнена перамагчы ў кіданні кап'я ў жанчын, Эльвіра Герман з вялікай перавагай выйграла забег на 100 м з бар'ерамі. У скарбонцы беларускай каманды 73 ачкі.

У фінал з другой групы таксама выйшлі спартсмены Італіі (57) і Чэхіі (56).

Раней месца ў вырашальнай стадыі забяспечылі сабе лёгкаатлеты Украіны, Германіі і Францыі.

Фармат турніру прадугледжвае выступленне ў васьмі відах, па выніках кожнага налічваюцца ачкі, а ў дзявятым, эстафеце праследавання, каманды стартуюць у залежнасці ад адставання ў агульным заліку. Фінал у камандным турніры па лёгкай атлетыцы пройдзе 28 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі