Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 ліпеня 2025, 12:28

Беларускія гандбольныя клубы пачалі падрыхтоўку да новага сезона
 

Фота з архіва
Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля невялікага адпачынку беларускія гандбольныя клубы пачалі падрыхтоўку да новага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Склад чэмпіёнаў Беларусі гандбалістаў мінскага СКА ў міжсезонне пакінуў правы паўсярэдні Мікіта Чыжык, які прадоўжыць гульнявую кар'еру ў турэцкім клубе "Істанбул ГСК". Пасля перапынку ў армейскую каманду вярнуўся разыгрываючы Аляксандр Падшывалаў. Ён выступаў за СКА з 2015 па 2018 год, потым гуляў у нямецкім "Міндэне" і расійскім ЦСКА, а ў мінулым сезоне быў іграком "Мяшкоў Брэст". У ходзе падрыхтоўкі да новага сезона падапечныя Дзмітрыя Нікуленкава правядуць некалькі кантрольных паядынкаў. У прыватнасці, на 12 жніўня запланаваны дамашні спарынг з маскоўскім ЦСКА, а потым мінчане адправяцца ў падмаскоўны Чэхаў, дзе прымуць удзел у розыгрышы Кубка губернатара Маскоўскай вобласці. Год таму мінскія армейцы занялі трэцяе месца на гэтых спаборніцтвах. Стартавы матч новага чэмпіянату Беларусі СКА правядзе 27 жніўня, а 6 верасня ў паядынку за Суперкубак прыме на сваёй арэне віцэ-чэмпіёна краіны "Мяшкоў Брэст".

У складзе брастаўчан змяненняў значна больш - акрамя Падшывалава каманду пакінулі яшчэ некалькі ігракоў, у тым ліку і легіянераў. Клуб папоўнілі адразу сем гандбалістаў - беларусы Артур Рудзь і Мікалай Алёхін, славак Марцін Поціск, харват Сандра Мештрыч, а таксама расійскія гандбалісты Аляксей Фокін, Радамір Урачэвіч і Максім Салікаў, які вярнуўся ў Брэст. Падапечныя Эдуарда Какшарова рыхтуюцца да сезона ў Брэсце, з 14 па 15 жніўня яны згуляюць у 17-м па ліку Кубку Белгазпрамбанка. На пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" сапернікамі гаспадароў будуць расійскія каманды - ЦСКА, "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга і "Пермскія мядзведзі". Брастаўчане з'яўляюцца 10-разовымі пераможамі гэтых спаборніцтваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі