Фота з архіва
10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры беларускія клубы прымуць старт у кваліфікацыі Лігі канферэнцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Гродзенскі "Нёман" згуляе сёння ў Ерэване з армянскім "Урарту" (пачатак сустрэчы ў 19.30). Футбалісты брэсцкага "Дынама" таксама на выездзе ў чарнагорскім Нікшычы будуць сапернічаць з мясцовай "Суцьескай" (пачатак сустрэчы ў 21.30). Гэтыя паядынкі будуць паказаны ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" у намінальна дамашнім матчы ў венгерскім Сомбатхеі сустрэнецца з паўночнамакедонскім клубам "Работнічкі" (пачатак гульні ў 21.00). Паядынкі ў адказ адбудуцца 17 ліпеня.
Учора ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў футбалісты мінскага "Дынама" ўступілі ў Разградзе балгарскаму "Лудагорцу" з лікам 0:1. Паядынак у адказ чэмпіёнаў Беларусі і Балгарыі пройдзе 16 ліпеня ў венгерскім Мезёкёвешдзе. Пераможца гэтай пары ў другім раўндзе сустрэнецца з харвацкай "Рыекай", а той, хто прайграў, перамесціцца ў Лігу канферэнцый.-0-