Фота НАК
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі атрымалі перамогу ў жаночых камандных спаборніцтвах па скачках на батуце на III Гульнях краін СНД у азербайджанскім Шэкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Барацьбу за медалі ў жаночым турніры вялі батутысткі з пяці краін, у склад кожнай са зборных увайшлі па тры дзяўчыны. Нашу каманду прадставілі Кацярына Яршова, Яна Лебедзева і Віялета Бардзілоўская. У суме за свае праграмы беларускі атрымалі 169,350 бала і занялі першае месца, апярэдзіўшы сярэбраных прызёраў з Расіі на паўтара ачка. Тройку замкнулі спартсменкі з Турцыі.
Акрамя таго, 2 кастрычніка ў Шэкі адбыліся адборачныя спаборніцтвы ў сінхронных скачках. У дзяўчат у пятнічны фінал выйшлі Лебедзева і Яршова, у хлопцаў перамогу ў кваліфікацыі атрымалі беларусы Андрэй Буйлоў і Іван Літвіновіч. У змешаным заліку фіналістамі сталі Кацярына Яршова і Станіслаў Яскевіч.-0-