Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 снежня 2021, 14:56

Беларускія баксёры выйгралі тры медалі на Кубку свету сярод нафтавых краін у Ніжнявартаўску

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баксёры выйгралі бронзавыя медалі на Кубку свету сярод нафтавых краін, які праходзіць у Ніжнявартаўску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяніс Салоцкіх (51 кг), Артур Туніеў (60 кг) і Дзмітрый Дзяшкевіч (63,5 кг) дайшлі ў сваіх вагавых катэгорыях да паўфінальнай стадыі турніру і згодна з рэгламентам спаборніцтваў сталі ўладальнікамі бронзавых медалёў.

Дзяніс Салоцкіх, які пачаў выступленне з чвэрцьфіналу, запісаў на свой рахунак перамогу над Нуржытам Душэбаевым з Кыргызстана – 5:0. У наступным баі ён уступіў расіяніну Яўгену Мартынаву раздзельным рашэннем суддзяў.

Артур Туніеў пачаў выступаць з перамогі над расійскім "файтарам" Данірам Шубханкулавым, але ў паўфінале быў вымушаны прызнаць перавагу яшчэ аднаго спартсмена з суседняй краіны - Арсэна Гаджыева.

Дзмітрый Дзяшкевіч на стадыі 1/8 фіналу выйграў у Антона Арцёменкі. Затым не пакінуў шанцаў атлету з Кыргызстана Мірзахіду Імамназараву, але ў спрэчцы з Кагірам Мінатуліевым аргументы саперніка аказаліся больш важкімі. У другім раўндзе беларускі баксёр быў зняты ўрачом.

У спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 150 атлетаў з 15 краін свету: Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Таджыкістана, Украіны, Кіпра, Зімбабвэ, Манголіі, Польшчы, Чылі, Эстоніі і Расіі.

Баі праходзяць у 13 вагавых катэгорыях сярод мужчын і ў шасці вагавых катэгорыях сярод жанчын. Фінальныя баі пройдуць 11 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі