Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2025, 16:02

Беларускі выйгралі трэці тур Адзінай кантынентальнай лігі па баскетболе 3х3

Фота з архіва
Фота з архіва
11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі стала пераможцай трэцяга тура дывізіёна "Будучыня" Адзінай кантынентальнай лігі па баскетболе 3х3, які праходзіў у Смаленску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку за першае месца падапечныя Наталлі Ануфрыенка з мінімальнай перавагай у ліку адолелі расійскі ЦССТ-ІГЭУ з Іванава - 17:16. У складзе беларускай каманды гулялі Кацярына Ерамеева, Яўгенія Бярнацкая, Лізавета Прышчэпава і Настасся Бабак, якая была прызнана лепшым іграком турніру.

У спаборніцтвах мужчынскіх каманд "МІНСК" і салігорскі "Шахцёр" выбылі з барацьбы за ўзнагароды на чвэрцьфінальнай стадыі. Усяго ў спаборніцтвах выступілі 12 мужчынскіх і 8 жаночых дружын з Беларусі, Казахстана і Расіі.

Фінальны этап дывізіёна "Будучыня" пройдзе 21-22 жніўня ў казахстанскім Атырау. Па выніках сезона пераможцы прызёры атрымаюць права згуляць у міжнародных турнірах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі