Фота minskcyclingclub.by
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Уладзімір Гарахавік выйграў дзясяты этап адной з самых прэстыжных шматдзённых велагонак на тэрыторыі Расіі - "Дружба народаў Паўночнага Каўказа", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На дзясятым этапе велагонкі ўдзельнікі пераадолелі 148 км са стартам і фінішам у горадзе Прахладны Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі. Лепшы вынік паказаў прадстаўнік веласіпеднага клуба "Мінск" Уладзімір Гарахавік, які на апошніх метрах апярэдзіў расіян Міхаіла Уюнашава і Артура Яршова. Для беларуса гэта прызавое месца стала трэцім на бягучай шматдзёнцы. Таксама па перамозе на "Туры Каўказа" маюць нашы Яўген Каралёк (2-і этап) і Васіль Строкаў (3-і этап).
14 верасня гоншчыкаў чакае 65-кіламетровы маршрут па дарогах Нальчыка. Усяго ўдзел у "Дружбе народаў Паўночнага Каўказа" прымаюць каля сотні веласіпедыстаў з чатырох краін, у тым ліку 21 беларускі спартсмен (15 у асноўным заліку і 6 у юніёрскім). Заключны, 17-ы этап шматдзёнкі пройдзе 21 верасня ў Грозным.-0-