Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2019, 21:01

Беларускі самбіст Андрэй Казусёнак заваяваў серабро II Еўрапейскіх гульняў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Андрэй Казусёнак (вагавая катэгорыя - 90 кг) заваяваў сярэбраны медаль турніру па самба II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальнай схватцы ён прайграў расіяніну Сяргею Рабаву.

"Я да II Еўрапейскіх гульняў змяніў вагавую катэгорыю, раней выступаў у 100 кг, цяпер выйшаў змагацца ў 90 кг, каб здзівіць сваіх сапернікаў. Але не паспеў набраць тую скорасць, якая патрэбна для гэтай катэгорыі. Да фіналу праблем не ўзнікала, спрабаваў навязваць сваю барацьбу, але ў апошнім паядынку гэтага зрабіць не атрымалася", - сказаў журналістам Андрэй Казусёнак.

Адносна правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі ў цэлым, атлет выказаў упэўненасць, што пасля спаборніцтваў колькасць людзей, якія займаюцца спортам, у краіне значна ўзрасце.

На турніры па самба за 18 камплектаў узнагарод спаборнічаюць 144 атлеты. Спаборніцтвы завершацца сёння ў мінскім Палацы спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі