Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 жніўня 2019, 16:25

Беларускі плывец Яўген Цуркін на этапе КС стаў шостым на 100 м вольным стылем

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец Яўген Цуркін стаў шостым у заплыве на 100 м вольным стылем на этапе Кубка свету, які праходзіць у Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус пераадолеў дыстанцыю за 50,70 сек. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняўся расійскі плывец Уладзімір Марозаў - 47,88 сек. Серабро заваяваў венгр Себасцьян Шабо (48,53 сек). Замыкае тройку лідараў італьянец Санта Кандарэлі (48,72 сек).

Раней Яўген Цуркін быў чацвёрты на дыстанцыі 100 м батэрфляем - 52,27 сек.

Турнір у Сінгапуры завершыцца 17 жніўня. Наступны этап Кубка свету пройдзе 4-6 кастрычніка ў Будапешце (Венгрыя).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі