Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2022, 10:53

Беларускі хакеіст Максім Сушко аформіў першы хет-трык у КХЛ

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард маскоўскага "Дынама" Максім Сушко закінуў тры шайбы ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паядынак маскоўскага "Дынама" супраць "Авангарда" стаў для Сушко пятым за новы клуб, у папярэдніх гульнях беларус рэзультатыўнымі баламі не вызначыўся. Аднак на гэты раз Максіма "прарвала": у трэцім перыядзе сустрэчы 23-гадовы форвард аформіў хет-трык, тым самым прынёсшы сваёй камандзе перамогу з лікам 4:1. Каб закінуць тры шайбы, Сушко хапіла ўсяго 10 мінут і 20 секунд, што стала рэкордным паказчыкам у гісторыі "Дынама". Па выніках паядынку Максім быў заканамерна прызнаны лепшым іграком сустрэчы, а маскоўскі клуб падняўся на 2-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Таксама Максім Сушко стаў першым беларусам за два з паловай гады, якому ўдалося вызначыцца тройчы ў адным матчы КХЛ. Папярэдні раз "беларускі хет-трык" адбыўся 27 лютага 2020 года, калі дасягненне пакарылася Андрэю Касціцыну, які выступаў за мінскае "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі