Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 верасня 2020, 11:59

Беларускі баксёр Міхаіл Даўгалевец выйграў тытул IBF Eurasia

28 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Міхаіл Даўгалевец выйграў прэстыжны тытул IBF Eurasia ў другой сярэдняй вазе на турніры All Champions - Kazan у сталіцы Татарстана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сапернікам беларуса ў спрэчцы за вакантны пояс быў баксёр з Казахстана Арман Рысбек. Абодва баксёры вялі паядынак у высокім тэмпе, ахвотна ўвязваючыся ў абмен ударамі. Беларускі спартсмен дзейнічаў актыўней за саперніка. У выніку гэта дало свой плён. Казахстанец у пятым раўндзе адмовіўся ад працягу бою, і Міхаіл Даўгалевец адсвяткаваў перамогу тэхнічным накаўтам.

У яшчэ адным баі казахстанскі баксёр Бабіржан Мамінаў перамог расійскага спартсмена Вагінака Тамразяна рашэннем суддзяў (97:93, 96:94, 95:95). Такім чынам, баксёр з Казахстана заваяваў пояс IBF Eurasia ў паўсярэдняй вазе.

Акрамя таго, адзначым дасягненне расіяніна Вільдана Мінасава, які заваяваў вакантны пояс WBC Asia ў лёгкай вазе, перамогшы баксёра з Казахстана Дастана Садуулы тэхнічным накаўтам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі