Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2021, 19:24

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Рыме

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чацвёртая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам 1,5 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім першым паядынку пасля нядаўняй перамогі на турніры ў Мадрыдзе лепшая беларуская тэнісістка сустракалася з 51-м нумарам сусветнага рэйтынгу іспанкай Сарай Сарыбес Торма і выйграла ў двух сэтах - 7:5, 6:1. Першая партыя прайшла ва ўпартай барацьбе і доўжылася амаль гадзіну. У другім сэце беларуска дзейнічала больш упэўнена і аддала саперніцы ўсяго адзін гейм. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 35 мінут. Наступнай саперніцай Арыны Сабаленка будзе амерыканская тэнісістка Коры Гаўф, якая займае 35-е месца ў рэйтынгу WTA.

Спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах італьянскай сталіцы завершацца 16 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі