Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі заваявалі два медалі ў другі дзень спаборніцтваў другога этапу Кубка Дружбы па сучасным пяцібор'і, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Мінску 15 ліпеня прайшлі спаборніцтвы дзяўчат ва ўзросце да 19 гадоў. Бронзавым прызёрам у індывідуальным турніры стала наша Яна Сянкевіч, першае і другое месцы занялі расіянкі Кацярына Цюліна і Юлія Бараўкова. У камандным заліку беларускае трыа ў складзе Сянкевіч, Веры Хадкевіч і Паліны Бубновай заваявала серабро, уступіўшы толькі зборнай Расіі-1.
Усяго ўдзел у другім этапе Кубка Дружбы прымаюць каля 160 юных пяціборцаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Напярэдадні ў сталіцы былі разыграны медалі ў юніёраў да 19 гадоў, трэці рэзультат у асабістым першынстве паказаў наш Цімафей Пракопчык, таксама беларусы ўзялі бронзу ў камандзе. У заключны дзень этапу 16 ліпеня на старт выйдуць юнакі і дзяўчаты да 17 гадоў.
Спаборніцтвы праходзяць у басейне міжнароднага стандарту, а таксама на базе спартыўнага ядра БДУФК. Арганізатарамі турніру з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкам, Беларуская федэрацыя сучаснага пяцібор'я і РЦАП па водных відах спорту.-0-