Фота sport5.by
21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Гродзенскі "Нёман", які выйграў у першым крузе ў армянскага "Урарту", у выпадку перамогі па суме двух паядынкаў над славацкім "Кошыцы" сустрэнецца з пераможцам пары "Раднічкі" (Сербія) - "Клаксвік" (Фарэрскія астравы).
Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа", якія перайгралі на старце паўночнамакедонскі клуб "Работнічкі", згуляюць з ізраільскім "Макабі" з Хайфы, і, калі пройдуць далей, будуць сапернічаць з лепшай камандай пары "Ракуў" (Польшча) - "Жыліна" (Славакія).
Чэмпіёны Беларусі футбалісты мінскага "Дынама", якія перайшлі ў другі раўнд кваліфікацыі ЛК з Лігі чэмпіёнаў, у выпадку поспеху ў матчах з албанскім клубам "Эгнація" згуляюць з пераможцам сустрэч паміж славенскай "Алімпіяй" і андорскім "Інтэрам".
Сустрэчы другога круга кваліфікацыі Лігі канферэнцый адбудуцца 24 і 31 ліпеня. Каб прабіцца ў асноўны этап, камандам трэба паспяхова пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар'еры.-0-