Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2022, 15:41

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" прымуць піцерскі "Зеніт" у матчы Адзінай лігі ВТБ

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" правядуць сёння свой 11-ы паядынак рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы "Мінск-Арэны" чэмпіёны Беларусі сустрэнуцца з адным з галоўных фаварытаў "банкаўскага" турніру "Зенітам" з Санкт-Пецярбурга (пачатак гульні ў 19.00). У папярэднім матчы падапечныя Расціслава Вергуна атрымалі другую перамогу ў гэтым сезоне, абыграўшы на арэне сталічнага Falcon Club краснаярскі "Енісей" з лікам 72:68.

Цяпер "Цмокі" займаюць 11-е месца сярод 12 удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ. Турнірную табліцу ўзначальвае Казанскі УНІКС, у актыве якога 12 вікторый у 14 праведзеных сустрэчах. На адзін выйгрыш менш у піцерскага "Зеніта", 10 перамог атрымалі пераможцы мінулага сезона баскетбалісты маскоўскага ЦСКА. У другім сённяшнім матчы баскетбалісты "Астаны" згуляюць у Нур-Султане з УНІКСам.

Удзельнікі рэгулярнага чэмпіянату праводзяць двухкругавы турнір з матчамі дома і ў гасцях. У канцы красавіка барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць 8 лепшых клубаў. У вырашальнай серыі мінулага сезона ЦСКА тройчы запар абыграў УНІКС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі