Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 студзеня 2023, 10:25

Баскетбалісты "МІНСКА" паражэннем завяршылі першы этап Адзінай лігі ВТБ

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" няўдачна завяршылі першую частку рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

19 студзеня каманда Расціслава Вергуна прайграла на выездзе баскетбалістам "Самары" з лікам 71:78 (19:18, 19:26, 19:17, 14:17). БК "МІНСК" закончыў першы раўнд на 12-м месцы, у 22-х праведзеных сустрэчах атрымана ўсяго адна перамога - у гасцях у краснаярскага "Енісея" (63:61).

Таксама ўчора "Парма-Пары" абыграла ў Пермі "Енісей" з лікам 88:75. У Маскве баскетбалісты МБА прымуць "Пары Ніжні Ноўгарад". Сёння ў цэнтральным паядынку апошняга тура лідары баскетбалісты ЦСКА сустрэнуцца ў Маскве з дзеючым чэмпіёнам піцерскім "Зенітам". У сталіцы Казахстана "Астана" будзе сапернічаць з краснадарскім клубам "Лакаматыў-Кубань", а ў Саратаве мясцовы "Аўтадор" згуляе з казанскім УНІКСам.

Цяпер у ЦСКА 21 перамога ў 21 праведзеным паядынку, на другой пазіцыі УНІКС, у актыве якога 19 вікторый, трэцім ідзе "Зеніт", які выйграў 16 матчаў.

Пасля заканчэння першага этапу 12 каманд падзеляцца на дзве шасцёркі. "МІНСК" выступіць у групе В разам з баскетбалістамі "Астаны", "Аўтадора", "Енісея", "Пармы-Пары" і "Самары". Матчы другога этапу пройдуць з 28 студзеня па 26 сакавіка. Мінчане свой першы паядынак другой стадыі правядуць 1 лютага ў гасцях у баскетбалістаў "Астаны". Ачкі набраныя на першай стадыі, улічваюцца, дзве лепшыя каманды групы В атрымаюць пропускі ў плэй-оф, куды ўжо выйшлі ЦСКА, УНІКС, "Зеніт", "Лакаматыў-Кубань", "Пары Ніжні Ноўгарад" і МБА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі