Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 снежня 2022, 10:01

Баскетбалісты "МІНСКА" 14-ы раз выйгралі Кубак Беларусі

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "МІНСКА" 14-ы раз сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пляцоўцы магілёўскага спарткомплексу "Алімпіец" у вырашальным паядынку 26-га кубкавага розыгрышу падапечныя Расціслава Вергуна перамаглі "Гродна-93" з вынікам 77:63.

У паўфіналах мінчане ўзялі верх над магілёўскім "Барысфенам" (82:62), а баскетбалісты "Гродна-93" адолелі віцебскі "Рубон" (76:72). Бронзавым прызёрам стаў "Барысфен", які абыграў у матчы за трэцяе месца "Рубон" з лікам 75:66.

У фінальным матчы мінулага сезона "МІНСК" разграміў "Гродна-93" з розніцай на 32 ачкі - 81:49. У паядынку за трэцяе месца "Барысфен" аказаўся мацнейшым за "Рубон" - 87:66.

Нядаўна ў фінале жаночага кубкавага турніру баскетбалісткі "Гарызонта", якія прадстаўляюць Мінскую вобласць, адолелі гродзенскую "Алімпію" з перавагай усяго на два балы - 74:72. У гульні за бронзу БК "МІНСК" узяў верх над "Гомельскімі рысямі" - 90:62.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі