
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Смаленску завяршыўся чацвёрты этап Лігі дружбы па баскетболе 3х3, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Уладальнікам бронзавых узнагарод стаў "Астравец", за які выступалі Кірыл Валодзькін, Юрый Ігнацьеў, Раман Верабей і Аляксандр Кудраўцаў, які быў прызнаны лепшым абаронцам гэтага турніру. Па ходзе спаборніцтваў беларусы перамаглі расійскія каманды "Чырвоная Пахра" - 22:8 і "Байкал" - 21:16, а ў паўфінальным паядынку ўступілі ва ўпартай барацьбе Bad Boys з рэзультатам 18:21.
Лідар агульнага заліку нацыянальная зборная Беларусі выйграла ў каманды ЦССТ-РЭА-СГУС - 19:14 і Bad Boys - 21:18, але ў чвэрцьфінале прайграла Guns N Balls з лікам 14:21 і фінішавала на 7-й пазіцыі. У беларускай дружыне гулялі Сяргей Вабішчэвіч, Аляксей Навойчык, Максім Каратцоў і Ян Марынін. У двух папярэдніх турах падапечныя Дзмітрыя Калтунова станавіліся пераможцамі і па выніках чатырох этапаў прадаўжаюць узначальваць турнірную табліцу.
Наступны раўнд Лігі дружбы намечана правесці 4 сакавіка.-0-