Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 сакавіка 2020, 14:23

Аршанскі "Вітэн" атрымаў 16-ю перамогу ў матчах чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" атрымаў 16-ю вікторыю ў матчы перадапошняга тура рэгулярнага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім паядынку 21-га тура аршанцы разграмілі гасцей са сталічнага клуба "Ахова-Дынама" з лікам 7:2. Галявы покер у гэтай сустрэчы аформіў Сяргей Дзядзічкін. З такім жа рэзультатам гомельскі ВРЗ перайграў на выездзе ФК "Мінск", а яшчэ адзін гомельскі клуб БЧ на сваёй пляцоўцы ўпэўнена перайграў светлагорскі ЦКК - 7:3. Дзеючыя чэмпіёны Беларусі спартсмены мінскай "Сталіцы" без асаблівых праблем перамаглі ў гасцях аўтсайдара турніру "Шчучын" - 5:2. З такім жа лікам сталічны "Дарожнік" абыграў у сябе дома гродзенскі клуб "УУС-Дынама" дзякуючы хет-трыку лепшага бамбардзіра чэмпіянату Андрэя Скварчэўскага і дублю Андрэя Семенюка. Цяпер на асабовым рахунку Андрэя Скварчэўскага 24 галы. Яшчэ ў адным паядынку гэтага тура "Барысаў-900" перамог мінскае "Дынама -БНТУ" з мінімальнай перавагай - 3:2.

Становішча ў лідзіруючай групе пасля 21-га тура: "Вітэн" - 51 ачко, БЧ - 50, "Сталіца" - 50, ВРЗ - 44, "Дарожнік" - 40. Унізе турнірнай табліцы "Шчучын", у якога ўсяго 3 заліковыя балы.

Матчы заключнага тура рэгулярнага чэмпіянату адбудуцца 4 красавіка. Пасля іх першая чацвёрка атрымае прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал, а астатнія каманды правядуць матчы 1/8 фіналу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі