Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 кастрычніка 2020, 11:27

Арбітры з Паўночнай Македоніі рассудзяць матч Беларусь-Казахстан у Лізе нацый

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матч футбольных зборных Беларусі і Казахстана ў Лізе нацый у Мінску сёння будзе судзіць брыгада арбітраў з Паўночнай Македоніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўным суддзёй назначаны Аляксандар Стаўраў, яго асістэнтамі будуць Дзеян Кастадзінаў і Гоцэ Пятрэскі, рэзервовы рэферы - Дзямітар Мечкароскі.

Гульню, якая пачнецца ў 21.45 на полі мінскага стадыёна "Дынама", тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры.

У першым крузе гэтага турніру падапечныя Міхаіла Мархеля абыгралі казахстанцаў у Алматы з лікам 2:1.

У папярэднім туры спаборніцтваў у 4-й групе лігі С футбалісты зборнай Беларусі ў Вільнюсе згулялі ўнічыю з Літвой - 2:2, а каманда Казахстана ў Алматы разышлася мірам з албанцамі - 0:0.

Турнірнае становішча пасля трох гульнявых дзён: Казахстан - 4 ачкі (розніца мячоў - 3-2), Албанія - 4 (2-1), Беларусь - 4 (4-5), Літва - 4 (3-4).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі