Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніца ЗША Аманда Анісімава стала другой фіналісткай адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другім паўфінальным паядынку Анісімава, якая займае цяпер дзявятае месца ў сусветным рэйтынгу, за тры гадзіны перайграла экс-першую ракетку планеты японку Наомі Осаку (24-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:7 (4:7), 7:6 (7:3), 6:3.
Першай фіналісткай стала дзеючая чэмпіёнка US Open лідар сусветнага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка, якая перамагла фіналістку мінулага турніру амерыканку Джэсіку Пегулу (4) - 4:6, 6:3, 6:4. На шляху да фіналу цяперашняга турніру Арына таксама перамагла прадстаўніцу Швейцарыі Рэбеку Масараву (108) - 7:5, 6:1, расіянку Паліну Кудзярметаву - 7:6 (7:4), 6:2, канадскую тэнісістку Лейлу Фернандэс (30) - 6:3, 7:6 (7:2), прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (95) - 6:1, 6:4, а ў чвэрцьфінале яе саперніца чэшка Маркета Вандроўшава (60) не змагла выйсці на корт з-за траўмы.
На прафесійных турнірах Сабаленка і Анісімава сустракаліся дзевяць разоў і пакуль перавага на баку амерыканкі, якая шэсць разоў перамагала беларуску. Для 27-гадовай Арыны Сабаленка гэта будзе трэці запар фінал US Open - у 2023 годзе яна ўступіла тытул амерыканцы Коры Гаўф, а год таму абыграла Джэсіку Пегулу - 7:5, 7:5. У яе актыве тры перамогі на турнірах серыі "Вялікага шлема" - два на Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024), усяго ў яе 20 вікторый на турнірах пад эгідай WTA. Для 24-гадовай Аманды Анісімавай гэта другі фінал "Вялікіх шлемаў" - у ліпені ў вырашальным паядынку Уімблдона яна па ўсіх пунктах прайграла польцы Ізе Свёнтак (0:6, 0:6), перамогшы ў паўфінале Арыну Сабаленка. У актыве Анісімавай тры пераможныя турніры WTA.
Фіналісты мужчынскага турніру вызначацца сёння позна вечарам. Сапернікам дзеючага чэмпіёна італьянскага тэнісіста Яніка Сінера (1) будзе прадстаўнік Канады Фелікс Ажэ-Альясім (27), а чатырохразовы пераможца амерыканскага першынства серб Новак Джокавіч (7) сустрэнецца з іспанцам Карласам Алькарасам (2). У мінулым годзе Янік Сінер абыграў у фінале амерыканца Тэйлара Фрыца - 6:3, 6:4, 7:5.
Агульны прызавы фонд 145-га US Open складае рэкордныя $90 млн, чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па $5 млн і па 2000 рэйтынгавых ачкоў.-0-