Арына Сабаленка. Фота з архіва НАК
3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка з другога круга пачне выступленне на турніры WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У 1/32 фіналу саперніцай першай ракеткі планеты будзе пераможца матчу паміж амерыканскай тэнісісткай Алісіяй Паркс, якая займае 96-е месца ў сусветным рэйтынгу, і адной з удзельніц кваліфікацыйнага раўнда. Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (116-ы нумар рэйтынгу WTA) не змагла пераадолець кваліфікацыю, уступіўшы ў першым крузе амерыканцы Кайле Дэй (187) - 2:6, 5:7.
Сустрэчы асноўнага этапу пройдуць з 4 па 15 сакавіка. Агульны прызавы фонд спаборніцтваў у Індыян-Уэлсе складзе $9,4 млн. У фінальным матчы мінулага года Арына Сабаленка ўступіла расійскай тэнісістцы Міры Андрэевай, а ў вырашальным паядынку 2023 года прайграла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай. У 2012 і 2016 гадах пераможцай гэтага турніру станавілася беларуска Вікторыя Азаранка.-0-