Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2020, 19:35

Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на тэнісным турніры ў Лінцы

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на турніры ў аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінале беларуска, якая займае 92-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграла ў двух сэтах чэшскай тэнісістцы Барбары Крэйчыкавай, у якой 74-я пазіцыя, - 3:6, 1:6. Паядынак доўжыўся 1 гадзіну 7 мінут. 14 лістапада ў паўфінале Барбара Крэйчыкава сустрэнецца з пераможцай сённяшняга вячэрняга матчу паміж адзінаццатай ракеткай планеты беларускай Арынай Сабаленка і прадстаўніцай Францыі Асеан Дадэн (115-ы нумар рэйтынгу WTA).

У першым раўндзе Аляксандра Сасновіч выйграла ў амерыканкі Бернарды Перы (61) - 6:3, 6:1, а ў 1/8 фіналу ўзяла верх над харваткай Янай Фет (236) - 3:6, 6:1, 6:3. Арына Сабаленка спачатку перамагла італьянскую тэнісістку Ясмін Пааліні (94) - 6:4, 6:4, а потым перайграла швейцарку Штэфані Фегеле (124) - 6:0, 6:3.

Паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 14 лістапада, а вырашальны паядынак спаборніцтваў у Лінцы пройдзе 15 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі