Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2020, 12:39

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/4 фіналу чэмпіянату Беларусі па тэнісе

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандра Сасновіч упэўнена выйшла ў другі раўнд адкрытага чэмпіянату Беларусі, які праходзіць на кортах мінскага Палаца тэніса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч упэўнена абыграла саперніцу ў двух сэтах - 6:1, 6:0. Сустрэча прадаўжалася ўсяго 56 хвілін.

23 чэрвеня ў чвэрцьфінале Аляксандра Сасновіч, пасеяная пад першым нумарам, сустрэнецца з Веранікай Прыц, якая ва ўпартай барацьбе абыграла Настассю Рафальскую - 7:5, 6:4.

У мужчын першы нумар пасеву расіянін Аслан Карацаў выйграў у Хактана Гараева - 6:1, 7:5.

Адкрытае беларускае першынство завершыцца 27 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі