Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 жніўня 2021, 13:21

Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/32 фіналу турніру ў Цынцынаці

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (90-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прайграла на старце адзіночнага разраду турніру катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $1,8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу беларуска сустракалася з брытанскай тэнісісткай Хізер Уотсан (67) і ўступіла ў трохсэтавым паядынку - 2:6, 6:3, 1:6. Сустрэча прадаўжалася дзве гадзіны. У другім раўндзе брытанка сустрэнецца з першай ракеткай планеты аўстралійкай Эшлі Барці.

Аляксандра Сасновіч прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю, перамогшы французскую тэнісістку Крысціну Младэнавіч (57) - 6:4, 7:5 і прадстаўніцу Германіі Андрэа Петкавіч (68) - 7:5, 6:2.

Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (15) у 1/32 фіналу згуляе з расіянкай Людмілай Самсонавай (52). Трэцяя ракетка свету беларуска Арына Сабаленка стартуе з 1/16 фіналу, дзе яе саперніцай будзе іспанская тэнісістка Паўла Бадоса Хіберт (31).

У 1/16 фіналу парнага разраду Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова перамаглі амерыканскі дуэт Хейлі Картэр / Сабрына Сантамарыя - 7:5, 6:4. Беларуска-амерыканскі тандэм Вікторыя Азаранка / Джэсіка Пегула перамог украінска-японскую пару Людміла Кічанок / Макота Ніномія - 6:2, 2:6, 10:6.

Турнір у Цынцынаці завершыцца 22 жніўня. Гэтыя спаборніцтвы з'яўляюцца праверкай сіл перад апошнім у сезоне турнірам серыі "Вялікага шлема" - адкрытым чэмпіянатам ЗША. У бягучым годзе US Open пройдзе ў Нью-Ёрку з 30 жніўня па 11 верасня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі