Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2020, 12:54

Зварот: ананімныя заклікі ад імя салігорскіх шахцёраў - правакацыя

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ананімныя заклікі ад імя салігорскіх шахцёраў - правакацыя і спроба ўнесці раскол у работу ААТ "Беларуськалій". Аб гэтым гаворыцца ў звароце, які Мінская абласная арганізацыя Белхімпрафсаюза размясціла ў сваім Facebook, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Так салігорскія шахцёры адрэагавалі на тое, што апошнім часам у інтэрнэце ад імя рабочых розных прадпрыемстваў распаўсюджваюцца нібыта рэальныя заявы аб забастоўках. "Ананімныя заклікі ад імя салігорскіх шахцёраў лічым правакацыяй і разглядаем як спробу ўнесці раскол у работу прадпрыемства", - гаворыцца ў звароце.

Салігорскія шахцёры адзначаюць, што "Беларуськалій" - прадпрыемства, якое стабільна і прадукцыйна працуе. Працоўны калектыў яго сканцэнтраваны на дасягненні мэт і задач, што стаяць перад ім. "Неразважліва было б заяўляць, што вытворчы працэс пазбаўлены якіх-небудзь складанасцей, аднак на прадпрыемстве прымаюцца ўсе неабходныя меры, каб кожны працаўнік адчуваў сябе абароненым. Спроба спекуляцыі на спрэчных момантах па абмяркоўваемых пытаннях, што ўзнімаюцца на рабочых сходах у плоскасці перагаворнага працэсу згодна з калектыўным дагаворам (адным з лепшых у нашай краіне), нічым добрым не скончыцца", - канстатуюць работнікі "Беларуськалія".

"Ананімныя "опусы", якія публікуюцца без подпісу аўтара або групы аўтараў, з'яўляюцца грубай правакацыяй, што абсалютна не адлюстроўвае агульную пазіцыю 20-тысячнага калектыву. Яны не прынясуць ніякай карысці работнікам ААТ "Беларуськалія". Спрабуючы ўцягнуць нас у палітычную гульню, вы маеце свае карыслівыя мэты, а не клапоціцеся пра чалавека працы", - падкрэсліваюць салігорскія шахцёры.

Зварот падпісаны брыгадзірамі 159 ачышчальных і праходчых комплексаў і рамонтных брыгад. Яго падпісалі таксама старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Белхімпрафсаюза і незалежнага прафсаюза гарнякоў "Беларуськалія" і гендырэктар прадпрыемства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі