Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 снежня 2019, 11:52

Законапраект аб донарстве крыві могуць унесці ў парламент у 2020 годзе - Макарына-Кібак

16 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Законапраект аб донарстве крыві могуць унесці на разгляд у парламент у 2020 годзе. Аб гэтым старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак расказала ў эфіры праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Рыхтуем да другога чытання закон аб лекавых сродках. Хутка паступіць у Палату прадстаўнікоў закон "Аб ахове здароўя". Рабочая група над ім працуе ўжо каля года. Акрамя таго, ёсць наша дэпутацкая ініцыятыва. Даўно працуем над законапраектам аб донарстве крыві, дапрацоўваем яго і спадзяёмся, што, магчыма, у 2020 годзе зможам унесці яго ў Палату прадстаўнікоў", - адзначыла Людміла Макарына-Кібак.

Дэпутат звярнула ўвагу, што ў Беларусі павышэнне якасці даступнасці медыцынскай дапамогі з'яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. У краіне рэалізуецца вялікая праграма па аснашчэнні ўстаноў аховы здароўя сучасным дыягнастычным абсталяваннем, а таксама для выканання высокатэхналагічных умяшанняў. "Але не толькі ад медыкаў залежыць якасць жыцця і павелічэнне яе працягласці. Чалавек павінен разумець, што многае знаходзіцца ў яго ўласных руках. Далей, вядома, падключаюцца ўрачы - прафілактычныя агляды, лячэнне захворванняў - у нас высокі ўзровень аховы здароўя", - сказала яна.

Парламентарый упэўнена, што ў беларускай ахове здароўя створаны добрыя ўмовы для рэалізацыі маладых спецыялістаў. "Маладыя людзі лічаць, што ў іх павінна быць магчымасць удасканальвацца. Яны хочуць павышаць свой прафесійны ўзровень, - падкрэсліла Людміла Макарына-Кібак. - У ахове здароўя вельмі важнае пытанне настаўніцтва. Спачатку маладому чалавеку складана, і тут, вядома, падключаюцца старэйшыя калегі. Практыкі моладзі хапае. Самае галоўнае, каб хапала жадання вучыцца. Хірургія, тэрапія, іншая спецыяльнасць - гэта цяжкая праца, адукацыя праз усё жыццё".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі