Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 16:16

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 966 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1191

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 966 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1191. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 402 819 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 395 463 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2949 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 187 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 483 352 тэсты.

Больш за 656 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 358 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі