Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 жніўня 2021, 12:46

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1355 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1408

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1355 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1408. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 465 210 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 459 090 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3649 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 457 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 603 034 тэсты.

Больш як 1,52 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,24 млн - прайшлі поўны курс вакцынацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі